У Беларусі працягваюцца лясныя пажары

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў Беларусі працягваюць гарэць лясы. За мінулыя суткі ратавальнікі ліквідавалі пяць лясных і тры тарфяныя пажары, а таксама сем пажараў травы і кустоў.

На раніцу 4 жніўня паведамляецца пра наступныя пажары. У Кармянскім раёне Гомельшчыны 17 ратавальніцкіх машынаў і 70 чалавек змагаюцца з лясным пажарам, які займае плошчу 1 га.

Ва Уздзенскім раёне Міншчыны выяўленыя два лясныя пажары — каля вёсак Суткі і Глінкі. На раніцу 4 жніўня плошча аднаго з іх складала 0,01 га, а другога — 0,03 га.

Працягваецца тушэнне ляснога пажару каля вёскі Вярхі Асіповіцкага раёна Магілёўшчыны. Плошчу, ахопленую агнём, удалося зменшыць да 30 га. З пажарам змагаюцца 18 адзінак тэхнікі і 156 чалавек — супрацоўнікі Мінлясгаса, МНС, Міністэрства абароны. Тры верталёты МНС (два МІ-8 і адзін МІ-26) зрабілі 197 скідаў вады.

Таксама ў Асіповіцкім раёне каля вёскі Татарка працягваецца ліквідацыя ляснога пажару. Там дзейнічаюць 12 ратавальніцкіх машынаў і 116 чалавек. Плошча пажару складае ўжо 0,1 га.

Не пагашаны пажар травы і кустоў на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне Брэстчыны. Плошча пажару на раніцу аўторка складае 12 га.

Смог і пах дыму ў Мінску могуць завіснуць на тыдзень

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі