У Беларусі пройдуць парламенцкія слуханні па ЖКГ

У Беларусі пройдуць парламенцкія слуханні па ЖКГ

У Беларусі пройдуць парламенцкія слуханні па дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі "па стварэнні спрыяльных умоваў жыццязабеспячэння насельніцтва". Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу. Як інфармуе БЕЛТА, дакладная дата слуханняў стане вядомая пазней. Намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна прапанавала іх правесці 21 снежня.

Як паведамляла Еўрарадыё, ініцыятарам правядзення парламенцкіх слуханняў на тэму ЖКГ з'яўляецца кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Тыдзень таму ён заявіў, што слуханні будуць папярэднічаць вялікай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай згаданай праблеме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі