У Беларусі прынятыя папраўкі ў закон аб ваенным становішчы

Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, законапраект скіраваны на забеспячэнне найважнейшай функцыі дзяржавы — абароны яе суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу. У законапраекце ў якасці адной з патэнцыяльных пагроз нацыянальнай бяспецы замацоўваецца замах на канстытуцыйны лад.


Жадобін нагадаў, што Беларусь у адпаведнасці са статутам АДКБ і дагаворам аб стварэнні Саюзнай дяржавы ўзяла на сябе абавязацельствы па калектыўнай абароне ад агрэсіі. У сувязі з гэтым уносіцца папраўка, згодна з якой акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або групы дзяржаў, учынены супраць дзяржавы — удзельніцы АДКБ, адносіцца да ліку ваенных пагроз Беларусі.



У мэтах забеспячэння ваеннага становішча і ўвядзення ваеннай цэнзуры законапраектам замацоўваецца забарона на стварэнне ў перыяд ваеннага становішча новых палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама выпуск сродкаў масавай інфармацыі за выключэннем тых, якія ўказаны ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам інфармацыі.



У размове з журналістамі Жадобін зазначыў, што законапраект распрацоўваўся да абвастрэння сітуацыі ва Украіне, аднак развіццё сітуацыі ў ёй толькі пацвердзіла неабходнасці разглядаемых у Палаце прадстаўнікоў паправак у закон аб ваенным становішчы, паведамляе БелаПАН.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі