У Беларусі скарацілі тэрміны рэгістрацыі на ЦТ
"Гэтых тэрмінаў цалкам дастаткова, паколькі тэхналогія рэгістрацыі развілася" / БЕЛТА
У Беларусі скарацілі тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"Калі ў мінулыя гады працэдура праходзіла з 2 траўня па 1 чэрвеня, то ў гэтым годзе яна стартуе з 10 траўня... Гэтых тэрмінаў цалкам дастаткова, паколькі тэхналогія рэгістрацыі развілася", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Міксюк адзначыў, што "значная частка іспытаў удзельнікамі будзе пройдзена ўжо на этапе цэнтралізаванага экзамену". Яшчэ адной асаблівасцю 2023 года ён назваў адсутнасць здвоеных дзён здачы ЦТ па такіх прадметах, як руская мова і матэматыка, "калі назіралася вялікая колькасць удзельнікаў і трэба было забяспечыць ім камфортныя ўмовы".
ЦТ стартуе 14 чэрвеня. Ва ўсе дні яно пачынаецца а 11-й.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.