У Беларусі спецарганізацыя даследуе старажытныя падзямеллі

Рэканструкцыя разгалінаваных падзямелляў палаца Тызенгаўза бліжэйшым часам пачнецца ў Паставах. Як паведамляе БЕЛТА, працы ў палацы і яго падземнай частцы мусяць закончыцца да 2015 года, пасля чаго сюды будуць запрашаць турыстаў.
Як даведалася Еўрарадыё, у многіх раёнах нашай краіны даследуюцца старажытныя падземныя збудаванні, але гэта робіцца з захаваннем таямніцы. Вось што распавяла Еўрарадыё кіраўнік археалагічнага цэнтра Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вольга Ляўко:

"У нас ідуць працы і ў іншых месцах. Але гэтая інфармацыя пакуль не абнародваецца. Але працы вядуцца, як і паўсюль".


Паводле словаў Ляўко, даследаваннямі падземных збудаванняў займаюцца не толькі археолагі, але і нейкая таямнічая спецарганізацыя:

"Ёсць спецыяльная дзяржаўная камісія, якая займаецца даследаваннямі. І ёсць спецыяльная арганізацыя, якая займаецца, але пра яе шырока не гаворыцца... Гэта спецыяльная арганізацыя, куды ўваходзяць розныя ведамствы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі