У Беларусі Свята працы адзначаюць толькі афіцыйныя прафсаюзы
Дзень працы адзначаецца ў Беларусі 1 Траўня. Свята было заснаванае ўказам прэзідэнта ў 1998 годзе. Сёння ў Мінску Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе святочны мітынг і канцэрт. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі. Масавыя гулянні будуць арганізаваныя таксама ў сталічных парках імя Горкага, 50-годдзя Кастрычніка, Чалюскінцаў.
Незалежныя прафсаюзныя аб'яднанні сёння ніякіх акцый не плануюць. Як паведаміў агенцтву БелаПАН адзін з лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Бухвостаў, для правядзення пратэстнай акцыі ў незалежных прафсаюзаў не хапае сіл, а далучыцца да акцыі афіцыйных прафсаюзаў яны не жадаюць.
Бухвостаў падкрэсліў, што сёння правы работнікаў у Беларусі пастаянна парушаюцца. Рабочыя практычна нічога не могуць сказаць у сваю абарону. Любыя ініцыятывы па абароне сваіх правоў, як правіла, сканчаюцца звальненнем працаўніка. Прафсаюзны лідэр лічыць, што нават у савецкі час рабочыя мелі больш правоў.