У Беларусі ўпершыню сёлета знізіўся сярэдні заробак
У жніўні ён склаў 6 млн 360 тысяч рублёў.
Як адзначае БелаПАН, на працягу ўсяго 2014 года назіралася тэндэнцыя пастаяннага павелічэння сярэдняга заробку. У лютым, у параўнанні са студзенем, ён вырас на 1,3%, у сакавіку — на 6,8%, у красавіку — на 1,9%, у траўні — на 3,3%, у чэрвені — на 2,4%, у ліпені — на 4,1%.
У жніўні ўпершыню ў бягучым годзе адбылося зніжэнне (на 1,4%) сярэдняга заробку ў параўнанні з мінулым месяцам. Варта адзначыць, што такая тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў Мінску.
Нагадаем, урад у канцы ліпеня прыняў пастанову "Аб аплаце працы работнікамі", у адпаведнасці з якім павелічэнне заробкаў на дзяржаўных прадпрыемствах было пастаўленае ў залежнасць ад тэмпаў росту вытворчасці працы.
Фота — Flickr.com