У Беларусі вучыліся рэагаваць на пагрозы тэрарызму на газавых аб’ектах
Адпрацоўвалі практычныя навыкі рэагавання.
Антытэрарыстычныя вучэнні па спыненні актаў тэрарызму і мінімізацыі іх негатыўных наступстваў на аб’ектах ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” прайшлі ў Беларусі сёлета ў чэрвені. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу КДБ.
У вучэннях удзельнічалі прадстаўнікі Камітэту дзяржбяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, МНС, Следчага камітэту, Дзяржкамітэту судовых экспертыз, Мінздароўя і самой кампаніі “Газпрам трансгаз Беларусь”. Яны адпрацавалі парадак рэагавання на акты тэрарызму і мінімізацыі іх наступстваў на аб’ектах газатранспартнай галіны.
Як адзначаецца ў паведамленні спецслужбаў, адпрацаваныя практычныя дзеянні падчас узнікнення тэрарыстычных пагрозаў, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння і кіравання сіламі і сродкамі падчас правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.
Фота: belarus-tr.gazprom.ru