У Беларусі выраслі цэны на газ для юрыдычных асоб і ІП
Амаль на 10% павялічаны цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі. Гэтае рашэнне днямі было прынятае Міністэрствам эканомікі. Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2009 года цэны на прыродны газ для спажыўцоў краіны ў доларавым эквіваленце павялічаны са 158,67 да 174,18 долара ЗША за 1 тыс. куб. метраў без ПДК.
Як патлумачыла прэс-служба Мінэканомікі, "неабходнасць перагляду цэн на прыродны газ для спажыўцоў рэспублікі ўзнікла ў сувязі з павышэннем з 1 студзеня 2009 года цаны куплі прыроднага газу ў Расійскай Федэрацыі, а таксама зменай агульных эканамічных умоў гаспадарання".
Улічваючы, што аплата канцавымі спажыўцамі спажытага прыроднага газу ў студзені 2009 года будзе ажыццяўляцца ў лютым, цэны на газ, устаноўленыя вышэйназванай пастановай, падлягаюць прымяненню з 1 студзеня 2009 года.
БелаПАН