У Беларусі яшчэ да выбараў сфармуюць новы склад ураду
У Беларусі сфармуюць новы склад ураду. Пра гэта ў панядзелак на нарадзе заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Нам трэба падрыхтаваць новы склад ураду, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Вырашыць па форме, як будзе фармавацца новы ўрад да выбараў".
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня. Лукашэнка падкрэсліў, што яшчэ да іх ён мусіць прадставіць народу людзей, з кім ён будзе працаваць.
Сяргей Румас стаў прэм'ерам у жніўні 2018 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Кабякова.
На сённяшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка, кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.