У Беларусі з 1 красавіка ўзрасце базавая арэндная велічыня

У Беларусі з 1 красавіка ўзрасце базавая арэндная велічыня

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 136 тысяч рублёў. Адпаведная пастанова Саўміна № 208 выйшла 17 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду.

Такі памер базавай арэнднай велічыні будзе з 1 красавіка да 30 чэрвеня, а з 1 ліпеня з улікам дэнамінацыі ён складзе 13 рублёў 60 капеек. На сёння гэтая стаўка складае 119 тысяч рублёў.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнды плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта тачыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх болей за 50% акцыяў (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў і іх частак. Сярод іншага, да базавай арэнднай стаўкі прывязаная плана за ізаляваныя памяшканні на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі