У Беларусі за дзень канфіскавалі амаль 80 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі

У Беларусі за дзень канфіскавалі амаль 80 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі

Усяго за адзін дзень, 25 снежня, беларускія праваахоўнікі канфіскавалі ў розных гарадах каля 80 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі, паведамляе прэс-служба МУС. Так, у Брэсце ў адным з гандлёвых павільёнаў знайшлі і адабралі 7,2 тысячы піратэхнічных вырабаў, які прадаваліся без адпаведных дакументаў.

У Наваполацку знайшлі найбольшую партыю нелегальных феерверкаў і петардаў — 43,2 тысячы штук. У Гомелі ў індывідуальнай прадпрымальніцы канфіскавалі 9,4 тысячы адзінак такіх тавараў. Таксама ў гэтым абласным цэнтры канфіскавалі піратэхніку ў іншага індывідуальнага прадпрымальніка, які гандляваў петардамі без належных дакументаў — забралі 16,9 тысячы штук.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі