У Беларусі забароняць рэкламаваць працу і навучанне за мяжой

Рэкламу замежнага навучання ў Беларусі забароняць

Рэкламу замежнага навучання ў Беларусі забароняць / ўрарадыё

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за рэкламай. Адпаведныя змены ў заканадаўства ўхваліў Савет Рэспублікі, перадае БЕЛТА.

Закон забараня размяшчаць рэкламу аб працы навучанні за межамі Беларусі. Выключэннем стане толькі рэклама на сайтах, якія спецыяльна займаюцца працаўладкаваннем за межамі Беларусі і аказваюць паслугі па накіраванні на навучанне за мяжой.

Рэкламу на транспарце трэба будзе абавязкова ўзгадняць гарвыканкамам ці райвыканкамам, а медыцынскую — з Мінздароўя.

Гарвыканкамы не будуць узгадняць сацыяльную рэкламу, бо ёй зоймецца міжведамасная рада па рэкламе пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). У гэтую рэкламу вырашылі ўключыць і прамоцыю беларускіх кінафільмаў.

Паводле патрабавання дзяржорганаў распаўсюднікі рэкламы будуць абавязаныя размяшчаць сацыяльную рэкламу дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат, а таксама сацыяльную рэкламу "ў сферы гарантавання дзяржаўнай і грамадскай бяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі