У Беларусі заблакавалі LinkedIn? Не зусім
Сёння ў карыстальнікаў аднаго з правайдараў перастала адкрывацца сацсетка LinkedIn. Усё не так дрэнна, як вы падумалі / pixabay
Сацыяльная сетка LinkedIn сёння перастала адкрывацца ў карыстальнікаў аднаго з інтэрнэт-правайдараў Unet.by. Пры спробе зайсці ў сацсеткі, карыстальніку казалі, што рэсурс недаступны па распараджэнні Мінінфарма, паведамляў dev.by.
Пазней журналісты атрымалі тлумачэнні: Мінінфарма заблакаваў доступ толькі да адной старонкі ў LinkedIn. Гаворка ідзе пра старонку фонду салідарнасці, які МУС Беларусі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем.
Карыстальнікі сацсеткі аднак сутыкаюцца і з праблемамі пры загрузцы іншых старонак. Чытачы DEV мяркуюць, што прычынай можа быць збой наладак правайдара.
LinkedIn — сацыяльная сетка, якая пазіцыянуе сябе як рэсурс для пошуку і навязвання бізнэс-кантактаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.