У Беларусі замежнікам вучыцца танней, чым мясцовым студэнтам

Апошняе павышэнне аплаты за навучанне ў ВНУ на 30% не закранула замежных студэнтаў. Як высветлілася, з апошнімі пасля паступлення заключаюць не такую дамову, як з беларусамі. У прыватнасці, у ёй няма пунктаў, паводле якіх аплата можа вырасці з-за павышэння заробкаў выкладчыкаў ды іншых працаўнікоў.

У рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту адмовіліся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што "падвышаць аплату замежным студэнтам ці не – унутраная справа ўніверсітэту і амбасады замежнай краіны", паведамляе besat.eu





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі