У Беларусі жорстка затрымалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

На беларуска-польскай мяжы / Ілюстрацыйнае фота dw.com
На беларуска-польскай мяжы / Ілюстрацыйнае фота dw.com

У Беларусі жорстка затрымалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы. Пра гэта паведамілі праўладныя тг-каналы. Мужчыну схапілі адразу пасля праходжання ім мяжы.

Сілавікі назвалі яго "адмарозкам, які легкадумна палічыў, што можна лёгка вярнуцца ў краіну, пасля двухгадовага бадзяння па "дэмакратычнай" Еўропе". Сам ён кажа, што працаваў у польскай ІТ-кампаніі.

У дачыненні айцішніка распачалі крымінальную справу аж па трох артыкулах (па якіх менавіта, не ўдакладняюць). На відэа затрыманы сказаў, што летась пакідаў "абразлівыя каментары" ў сацсетках.

У Беларусі з 2020-га захоўваецца тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў. Адной з прычын з'яўляюцца рэпрэсіі. Як бачым, вяртанне асобных з іх не вітаецца, нягледзячы на тое, што для айцішнікаў збіраюцца пабудаваць вёску (ці планы змяніліся, і гэта будзе зусім не вёска?).

У Беларусі жорстка затрымалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі