У Беларусі злавілі польскіх шпіёнаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі заявіў аб выкрыцці агентаў польскай разведкі, паведамляе "Интерфакс" са спасылкай на крыніцу ў КДБ.  Па звестках инфармагенцтва, у дачыненні пяці чалавек распачатая крымінальныя справы па артыкуле "здрада дзяржаве". Адзін з іх – грамадзянін Расіі. Дзе зараз знаходзяцца падазраваныя, крыніца не паведаміла.

У чым менавита вінавацяць меркаваных шпіёнаў, пакуль невядома. Адзначым, што артыкул аб здрадзе дзяржаве Крымінальнага кодэкса Беларусі прадугледжвае пакаранне ад 7 да 15 гадоў турмы. У выпадку, калі шпіёнскія дзеянні звязаныя з забойствам, асуджанаму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне або смяротная кара.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі