У Беластоку з'явіцца вуліца Вольнай Беларусі
У Беластоку будзе вуліца Вольнай Беларусі / twitter.com/rafalrudnicki
Вуліца Вольнай Беларусі з'явіцца ў Беластоку — за гэта прагаласавала гарадская рада. Пра вынікі галасавання паведаміў у сацсетках намеснік кіраўніка гораду Рафал Рудніцкі.
"За" прагаласавалі 18 дэпутатаў, супраць — 3, устрымаліся — 7. Па словах Рудніцкага, галасавалі супраць і ўстрымаліся прадстаўнікі кіруючай партыі PiS ("Права і справядлівасць").
Вуліцай Вольнай Беларусі стане частка ранейшай вуліцы Электрычнай. Акурат на ёй размяшчаецца беларускае консульства. Менавіта там беларуская дыяспара Беластока рэгулярна ладзіць акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.
W #Białystok będzie ulica Wolnej Białorusi, przy której znajduje się Konsulat Białorusi. Dziś uchwałę w tej sprawie podjęła Rada Miasta. Za głosowało 18 radnych, 3 było przeciw, a 7 wstrzymało się od głosu. pic.twitter.com/cfWkTDhGkW
— Rafał Rudnicki (@rafalrudnicki) September 26, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.