У найбліжэйшы час каля мяжы з Літвой могуць прайсці вучэнні тэрабароны
Падчас вучэнняў тэрабароны
У найбліжэйшы час у Беларусі каля мяжы з Літвой могуць прайсці вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Такую выснову можна зрабіць на падставе аналізу дзяржзакупак, якія апошнім часам праводзіліся Воранаўскім райвыканкамам, піша "Беларускі Гаюн".
У лютым райвыканкам закупляў крэм для ботаў, іголкі для ручнога шыцця і ніткі, а ў сакавіку — балаклавы. Закупка падобных тавараў характэрная пры падрыхтоўцы да правядзення вучэнняў з тэрабаронай.
Мяркуючы з колькасці іголак, якія закупляліся, усяго будзе прызвана не менш за 83 чалавекі. Верагодна, вучэнні пройдуць на працягу сакавіка-красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.