У бліжэйшыя дні Беларусь можа атрымаць 500 млн. долараў расійскага крэдыту

У Мінску разлічваюць на атрыманне другога транша расійскага крэдыту ў суме 500 мільёнаў долараў да канца цяперашняга месяца.
Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Павел Калаур, інфармуе “Інтэрфакс”.

Паводле яго слоў, пры неабходнасці пытанні атрымання крэдыту будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Саюзнага Саўміна, якое пройдзе 28 траўня ў Мінску.

На ім таксама будуць весціся перамовы аб магчымасці атрымання нашай краінай крэдыту ў 100 мільярдаў расійскіх рублёў. Ён патрэбны для ўзаемаразлікаў у гандлі з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі