У Брэсце адкрылася выстава мясцовага пераможцы арт-праекту Zabor (фота)

Падчас урачыстага адкрыцця выставы мастак не стаў тлумачыць прысутным сэнс яе назвы. Маўляў, пакідаю гледачу поўную свабоду ўспрымання сваіх работ.

Уладзіслаў Куфко стаў абласным пераможцам арт-праекту Zabor, які прайшоў па ўсёй краіне. Па словах арганізатараў конкурсу, яны прагледзелі працы каля трыццаці мастакоў з розных гарадоў Брэстчыны.

Уражаннямі ад удзелу ў гэтым конкурсе з Еўрарадыё падзяліўся сам аўтар:

"Перамога — гэта заўсёды прыемна. Перш за ўсё я адчуў, што на нейкім узроўні — не брэсцкім — мае карціны ацэненыя, што мая творчасць чагосьці вартая. Гэта — самае галоўнае пачуццё для мастака".

Аднаёміцца з работамі Уладзіслава Куфко можна ў Выставачнай зале на вуліцы Савецкай. Працаваць экспазіцыя будзе да 16 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі