У Брэсце невядомы напаў на пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч

У Брэсце сябры ініцыятыўнай групы за вылучэнне на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч сутыкнуліся з непрыемным інцыдэнтам. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", здарэнне адбылося 8 жніўня на вуліцы Савецкай.

На пікеце ішоў збор подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч, калі да яго нечакана падбег незнаёмы пікетоўцам мужчына. Ён сарваў партыйны сцяг Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада), які знаходзіўся побач. Мужчына спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, лаяўся і абражаў удзельнікаў пікету. Але калі яны выклікалі міліцыю, то мужчына збег, не чакаючы прыбыцця міліцыянтаў.

Дарэчы, раней напады на пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты былі зафіксаваныя ў Гродне і Наваполацку.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі