У Брэсце прайшла акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

У Брэсце прайшла акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

У Брэсце прайшла акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Як перадае TUT.by са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка, на плошчу Леніна выйшла болей за 100 чалавек.

Збор быў несанкцыянаваны. Людзі сабраліся ў 12.00 — яны не разгортвалі плакатаў і не выгуквалі лозунгаў, а стаялі невялікімі групамі на цэнтральнай плошчы і абмяркоўвалі пытанне будаўніцтва завода.

У 13.00 на плошчы таксама пачалося свята, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі. Ратавальнікі правялі паказальныя выступленні і прадэманстравалі гатоўнасць да ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Каля 13.30 пратэстоўцы разышліся.

Пытаннем будаўніцтва акумулятарнага завода занепакоеныя жыхары Брэста, некалькіх бліжэйшых вёсак і садовых таварыстваў. Паводле справаздачы, прамысловы навабуд размесціцца з поўначы за 750 метраў ад вёскі Хабы, за 1200 м ад дачнага пасёлка, за 1800 м ад Шчэбрына, за 2500 м ад Тэльмы-2 і за 2 км ад ракі Мухавец.

22 лютага праціўнікі завода падалі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот з патрабаваннем прыпыніць будаўніцтва завода пад якім падпісаліся больш як 36 тысяч чалавек.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі