У Брэсце ў -14 за піцай на зніжцы стаяла чарга ў 100 чалавек
Чарга за піцай на зніжцы ў Брэсце / brestcity.com
7 лютага каля "ДодоПицца" ў Брэсце сабралася чарга ў 100 чалавек. Прычына — акцыя з піцай на зніжцы. Піцэрыя заявіла, што плануе прыгатаваць за дзень тры тысячы піц, кожная з якіх будзе каштаваць усяго 3,99 рубля.
Сайт brestcity.com піша, што па стане на 12:30 у чарзе побач з піцэрыяй знаходзілася каля 100 чалавек. Пры гэтым на вуліцы было вельмі халодна: да -14 па Цэльсіі.
Хлопцы, якія неслі піцу, распавялі, што ім давялося прастаяць у чарзе каля гадзіны.
Што праўда, піцэрыя, як магла, дапамагала людзям не замерзнуць у чаканні піцы на зніжцы. Для чаргі праводзіліся конкурсы, людзей бясплатна частавалі кавай, дзецям раздавалі паветраныя балонікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.