З вулічнай выставы Zабор у Брэсце знялі две карціны з Гітлерам (фота)

Карціны з'яўляліся часткай трыпціху "Роля" гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча. Праца з'яўляецца пластычнай алюзіяй на знакаміты фільм Чарлі Чапліна "Вялікі дыктатар".



З выставы быў зняты непасрэдна партрэт Гітлера, а таксама сумесны вобраз дыктатара і коміка. З трыпціху на плоце застаўся толькі партрэт Чарлі Чапліна, але і ён быў застаўлены святочнымі чырвона-зялёнымі сцяжкамі.



Як інфармавала Еўрарадыё, брэсцкая прэзэнтацыя арт-праекту Zабор адбылася 24 красавіка. Брэст стаў апошнім абласным цэнтрам Беларусі, які далучыўся да перформанс-экспазіцыі сучасных беларускіх мастакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі