У Брэсцкім раёне мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
У Брэсцкім раёне мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню. Як паведамляе sk.gov.by, увечары 12 жніўня 37-гадовы мужчына прыйшоў дахаты ў стане алкагольнага ап'янення. Ён учыніў сужыцельцы скандал. Сабака, які ў гэты час знаходзіўся ў доме, стаў брахаць, абараняючы жанчыну. Мужчына нанёс яму смяротны ўдар нажом. Ветэрынары спрабавалі выратаваць жывёлу, аднак зрабіць гэтага не ўдалося.
Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя "п'яныя" правапарушэнні. Цяпер жа была распачата крымінальная справа, артыкул — "Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель". Яму пагражаюць грамадскія ці папраўчыя працы, альбо штраф ці нават арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.