У Брусэлі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС
![У Брусэлі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/384956194ria600.jpg.webp?itok=D1GYacgH)
У Брусэлі ў чацвер прайшоў шосты раўнд кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з Еўрапейскім саюзам. Беларускі бок прадстаўляла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, а Еўрасаюз — Гунар Віганд, дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, на сустрэчы былі абагульненыя вынiкi папярэднiх раўндаў дыскусii, абмеркаваныя "перспектывы наладжвання ўзаемадзеяння па ўзгодненых прыярытэтных напрамках на аснове дамоўленасцяў, дасягнутых на кансультацыях у 2014-2015 гадах".
Алена Купчына таксама правяла сустрэчы з кіраўніцтвам i прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камiсii i дэлегацыi Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю. Падчас іх былі разглежаны пытанні развіцця адносін паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.
Фота: ria.ru
![У Брусэлі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1048578410ria715.jpg.webp?itok=AcADItAr)