У Буда-Кашалёўскім раёне знеслі помнік Леніну, які забіў чалавека

У мястэчку Ўваравічы Буда-Кашалёўскага раёну знеслі паўразбураны помнік Леніну, які спрычыніўся да смерці 21-гадовага мясцовага жыхара. Рашэнне пра знос прымалася шляхам анкетавання альбо абтэлефаноўвання мясцовых жыхароў, якое ініцыяваў пасялковы савет. Галасы падзяліліся прыкладна напалову.  Нагадаю, што з 9 на 10 жніўня муж мясцовы жыхар Юрый Відуноў адзначаў з прыяцелямі нараджэнне дачкі. Уначы маладыя людзі прыйшлі на тэрыторыю школы, дзе стаяў помнік Леніну, каб сфатаграфавацца. Юрый вырашыў забрацца вышэй.

Нечакана верхняя частка помніка Леніну ўключна з бэтоннай рукой “правадыра сусьветнага пралетарыяту” абрынулася і смяротна траўмавала маладога бацьку. Па дарозе ў абласны шпіталь ён памёр, паведамляе Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі