У будынку, дзе месцяцца "Народная Воля" і Reuters, шукалі міну

Каля 17.00 11 снежня ў міліцыю паступіла паведамленне пра мініраванне будынка ў Мінску па вуліцы Энгельса, 34а, паведамляе БелаПАН. У гэтым будынку размяшчаюцца рэдакцыя недзяржаўнай газеты "Народная воля" і прадстаўніцтва агенцтва Reuters.

Па словах міліцыянтаў, невядомы, які тэлефанаваў з таксафона, паведаміў, што ў будынку закладзеная бомба, начыненая цвікамі і балтамі. У будынак адбправіліся міліцыянты з аператыўна-тэхнічнай групай.

Тым часам галоўны рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Сярэдзіч паведаміў Радыё "Свабодзе", што ў кабінетах "Народнай Волі" знаходзяцца супрацоўнікі спецпадраздзялення "Алмаз". Сярэдзіч мяркуе, што прычынай інцыдэнту мог стаць артыкул Ірыны Халіп "Вайна за спадчыну алігарха", перадрукаваны з расійскай "Новой газеты". У журналісцкім расследаванні вядзецца гаворка, што ў вайну за спадчыну алігарха Бадры Патаркацышвілі ўблыталіся супрацоўнікі беларускага КДБ.

Пасля 20.00 міліцыянты паведамілі, што звесткі пра мінірванне былі фальшывымі. Таксама ў каментары "Інтэрфаксу" яны заявілі, што паведамленне пра мініраванне не датычыла офісаў, дзе размешчаныя рэдакцыя газеты "Народная воля" і агенцтва Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі