У Буэнас-Айрэсе адпілавалі палову статуі Ліянэля Месі (фота)
У Буэнас-Айрэсе невядомыя адпілавалі палову статуі футбаліста зборнай Аргентыны і "Барселоны" Ліянэля Месі. Фотаздымак таго, што засталося ад яе, з'явіўся ў Twitter. Футбольны клуб "Барселона" назваў тое, што здарылася са статуяй, ганьбай.
Статую Ліянэля Месі ўсталявалі ў сталіцы Аргентыны ў чэрвені 2016 года. Тады якраз ішла кампанія па вяртанню аднаго з найлепшых футбалістаў планеты ў аргентынскую зборную. Улады Буэнас-Айрэса абяцаюць статую аднавіць.
The statue of Messi in Buenos Aires has been cut in half by vandals...
— Leo Messi (@messi10stats) 10 января 2017 г.
Argentina got world's most disgraceful fanbase! pic.twitter.com/m0XwjOHdyg