У Буэнас-Айрэсе вандалы зламалі ногі статуі Ліянэля Месі (фота)
У Буэнас-Айрэсе вандалы зламалі ногі статуі Ліянэля Месі, аднаго з найлепшых футбалістаў свету, нападаючага "Балселоны" і зборнай Аргенціны. Паліцыя зламыснікаў яшчэ не знайшла. Дарэчы, у студзені невядомыя пашкодзілі верхнюю частку статуі, але яе аднавілі.
Статуя Месі з'явілася ў сталіцы Аргенціны ў пачатку лета 2016-га, адразу пасля няўдалага выступлення зборнай гэтай краіны ў Кубку Амерыкі (у фінале было паражэнне па пенальці ад зборнай Чылі). Тады Месі аб'явіў пра заканчэнне выступлення за зборную і яго пачалі прасіць у ёй застацца. І ён застаўся ды дапамог аргенцінскай зборнай трапіць на чэмпіянат свету 2018 года, які пройдзе ў Расіі.