У Бярозаўскім раёне маланка падпаліла склад спірту (фота)

Апоўначы 20 ліпеня бярозаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар каля спіртзавода ў вёсцы Пяскі. На месцы яны пабачылі, што адкрытым полымем гарыць склад спірту, паведамляе прэс-служба МНС.

Усярэдзіне складу знаходзіліся пяць цыстэрнаў: дзве — па 60 тон, дзве — па 50 тон і 1 — на 80 тон. На час пажару спірт быў толькі ў дзвюх цыстэрнах па 60 тон — агулам 110 тон. Астатнія ёмістасці былі пустымі.

Ліквідаваць пажар ратавальнікам удалося праз тры гадзіны. Агонь знішчыў увесь спірт, дах склада, пашкодзіў сцены. На шчасце, пацярпелых няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стаў разрад маланкі.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі