У Быхаве прайшлі спаборніцтвы па драгрэйсінгу

23 траўня на Быхаўскім аэрадроме адбыўся другі этап Кубка Беларусі па драгрэсінгу. Гэта  чатырнаццатыя спаборніцтвы, якія з 2005 г. праходзяць на ўзлётных палосах найбуйнейшага ваеннага аэрадрома ў Еўропе.
Драгрэйсінг - аўтамабільныя спаборніцтвы на дыстанцыі 402 метра (1/4 мілі). Гэта гонка на паскарэнне, якая праводзіцца на прамой трасе. Хуткасць на фінішы часцяком перавышае 200 км у гадзіну і для тармажэння выкарыстоўваюцца адмысловыя парашуты.

Адбудуцца паказальныя спаборніцтвы ў класе SUV (вялікіх і магутных) такіх, як Toyota Land Cruiser, Mercedes-Benz ML, Cadillac Escalade, Porsche Cayenne, Nissan Murano, BMW X5, Audi Q7.

Вынікі будуць вымярацца прафесійным абсталяваннем вытворчасці карпарацыі RaceAmerica. Дакладнасць вымярэння складае 0,001 секунды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі