У цэнтры Гомеля долар прадаюць па 13 тысяч рублёў, еўра — па 15 тысяч

У цэнтры Гомеля ў чацвер, 18 снежня, курс продажу долара ў некаторых абменных пунктах дасягае 13 тысяч рублёў, еўра — 15 тысяч. У абменным пункце "Тэхнабанк", размешчаным на прыступках універмага "Гомель", долары купляюць па 11500, прадаюць па 13000, курс еўра, адпаведна, — 14000 і 15000.

Пры гэтым у абменных пунктах валюты ў цэнтры Гомеля з 16.30 да 18.00 долараў і еўра, а таксама іншай валюты ў продажы не было зусім. Толькі ў банк "Масква-Мінск" на вуліцы Савецкай насупраць універмага "Гомель" прывезлі расійскія рублі, якія грамадзяне тут жа выкупілі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 18 снежня правёў эканамічную нараду. На ёй кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь "не будзе бегчы за Расіяй" і не будзе дэвальваваць нацыянальную валюту. Ён запатрабаваў ад урада весці разлікі з Расіяй у валюце — доларах ці еўра.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі