У цэнтры Гомеля каля фабрыкі "8 Сакавіка" ўзняўся вялізны слуп дыму (фота)

Увечары 5 жніўня ў цэнтры Гомеля каля фабрыкі "8 Сакавіка" ўзняўся велічэзны дымавы слуп. Многія гамельчукі выклалі яго фатаздымкі ў сацыяльных сетках.

Як піша "Гомельская праўда" са словаў прэс-сакратара абласнога ўпраўлення МНС Ксеніі Шынгірэй, прычынай пажару стала ўзгаранне вытворчага смецця. Мясцовыя жыхары спрабавалі пагасіць агонь самастойна. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, ліквідавалі пажар літаральна за пяць хвілінаў.

Пацярпелых пры здарэнні няма.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі