У цэнтры Масквы вывесілі велізарны ўкраінскі сцяг (відэа)
У цэнтры Масквы на вуліцы Новасушчэўскай 28 верасня невядомыя вывесілі вялізны ўкраінскі сцяг, паведамляе gordonua.com. Ён звешваўся з даху на фасад дома і займаў больш за шэсць паверхаў.
Грамадская арганізацыя "Азоў" заявіла, што акцыю правялі яе прадстаўнікі. Акцыя была звязаная з тым, што 28 верасня быў абнародаваны даклад Міжнароднай следчай групы па катастрофе "Боінга" рэйса MH17.
Следства прыйшло да высновы, што самалёт у ліпені 2014 года быў збіты з тэрыторыі, якую кантралявалі сепаратысты. "Боінг" збілі з комплекса "Бук", прывезенага з Расіі. Пасля гэтага "Бук" вярнуўся назад у Расію.
Пры крушэнні самалёта "Малайзійскіх авіялініяў" загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце.