У цэнтры Мінска абрынулася частка набярэжнай Свіслачы (фота)

Як піша onliner.by, адразу некалькі бетонных "парапетаў" амаль сышлі пад ваду.

Кіраўніцтва горада выпраўляць сітуацыю з парапетам уздоўж Свіслачы не спяшаецца — у бюджэце на гэта няма сродкаў. У "Мінскзелянбудзе" кажуць, што набярэжную ракі кожны год абследуюць і па магчымасці робяць мінімальны бягучы рамонт. Але для маштабных работ Мінгарвыканкам павінен уключыць аб'ект у праграму капітальнага рамонту і рэканструкцыі, падаць заяўку на выкананне работ, вылучыць сродкі. "Мінскзеленбуд" гатовы ўзяцца за рамонтныя работы, як толькі паступіць фінансаванне.

Праекціроўшчыкі, у сваю чаргу, даўно падрыхтавалі ўсе дакументы для рэканструкцыі. У "Мінскпраекце" кажуць, што прапаноўвалі зрабіць набярэжную ў граніце замест бетону. Але, мабыць, сталічныя ўлады палічылі, што гэта занадта вялікія выдаткі, і да работ так і не прыступілі.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі