У чацвер па ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларусі чакаюцца дажджы
25 ліпеня ў Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць невялікія дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Зранку і ўдзень будзе пахмурна. Ва ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуюцца дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы і пройдуць моцныя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 цяпла. Удзень чакаецца 18-24 вышэй за нуль, па захадзе краіны — да +25...+28.