У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

Воблачнае з праясненнямі надворхе чакаецца ў Беларусі 26 красавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі — да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 5 да 11 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — да 13 цяпла. Удзень прагназуецца +12...+18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі