У Дзень роднай мовы Базанаў правёў у Мірскім замку мерапрыемства на рускай мове

Уладзімір Базанаў (другі справа) у Мірскім замку / pressball.by
Уладзімір Базанаў (другі справа) у Мірскім замку / pressball.by

У Дзень роднай мовы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў правёў у Мірскім замку (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) мерапрыемства на рускай мове. Там прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пры гэтым Мірскі замак анансаваў, што 21 лютага стартуе тыдзень роднай мовы. Але, як бачым, палкоўнік Базанаў не звярнуў на гэта ўвагі.

З-за таго, што федэрацыя не прапусціла ў эліту рагачоўскі "Макслайн", сёлета ў вышэйшай лізе будзе толькі 15 каманд. Таму адной з іх давядзецца адпачываць у кожным туры з-за адсутнасці саперніка.

Уладзімір Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Адданага прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі ў 2019-м зрабілі кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола. Базанава называюць "чалавекам, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе". Ён з'яўляецца фігурантам "чорнага спісу" краін Балтыі. У 2021-м Уладзіміра Базанава затрымлівала паліцыя ў Чэхіі. Яго выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі. Аднак сёлета яго бачылі ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі