Сёлета ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе будзе толькі 15 каманд
Зімовы футбол / vk.com/fc_torpedobelaz
Сёлета ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе будзе толькі 15 каманд (летась было 16). Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.
Нацыянальнае першынство стартуе 17 сакавіка, а скончыцца 3 снежня. Яго лёсаванне пройдзе 21 лютага ў Мірскім замку (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).
Як вядома, федэрацыя не прапусціла ў эліту рагачоўскі "Макслайн", які выйграў стыкавыя матчы. Такое рашэнне ў клубе назвалі "бюракратычным пляўком у душу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.