У Егіпце ўведзенае надзвычайнае становішча

Раніцай 14 жніўня ў Каіры паліцыя і войска пад прыкрыццём бульдозераў і бронетранспарцёраў атакавалі намётавы лагер "Братоў мусульман". Тыя пачалі супраціўляцца і клікаць на дапамогу сваіх паплечнікаў. Адбыліся перастрэлкі.


Паводле ацэнак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, загінулі і былі параненыя сотні людзей. Генсек ААН асудзіў ужыццё сілы пры разгоне пратэстоўцаў-прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі, інфармуе РІА "Новости". Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Егіпта, у сутыкненнях праваахоўных органаў і дэманстрантаў загінулі 95 чалавек і больш за 800 былі параненыя.
 

Фота — Reuters, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі