У экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі не будзе замежных камандаў

Нагадаем, што латвійскі клуб "Металургс" з Ліепаі адмовіўся ад далейшага выступу ў беларускай экстралізе. Пра гэта было абвешчана яшчэ падчас мінулага розыгрышу. Пасля гэтага ніводзін клуб з блізкага замежжа не выказаў жаданне заявіцца ў турнір на сезон 2013/14, адзначае БЕЛТА.



У склад удзельнікаў экстралігі увайшлі 10 клубаў: "Нёман" (Гродна), "Металург" (Жлобін), "Шахцёр" (Салігорск), "Юнацтва" (Мінск), "Гомель", "Ліда", "Хімік-СКА" (Наваполацк), "Віцебск", "Брэст", "Магілёў".



Аднак два замежныя клубы выступяць у вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. Выканкам ухваліў заяўкі ўкраінскага "Краменчуга" і літоўскай "Энэргіі" з Электрэная.



Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі