У Эстоніі легалізавалі аднаполыя шлюбы

У Таліне кажуць пра "гістарычнае рашэнне" / delfi.ee
У Таліне кажуць пра "гістарычнае рашэнне" / delfi.ee

У Эстоніі легалізавалі аднаполыя шлюбы. Новы закон пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года. Яго падтрымалі 55 дэпутатаў парламента, супраць былі 34, паведамляе delfi.ee.

"У кожнага павінна быць магчымасць уступіць у шлюб з чалавекам, якога ён кахае і з якім хоча звязаць сваё жыццё, — кажа прэм'ер-міністарка Кая Калас. — Гэтай пастановай мы, нарэшце, пацвярджаем сваю прыналежнасць да Паўночных краін і іншых дэмакратычных дзяржаў свету, у якіх гэта права ўжо гарантаванае... Гэта рашэнне, якое нікога нічога не пазбаўляе, але многім дае нешта вельмі важнае. Адначасова яно дэманструе, што члены нашага грамадства клапоцяцца адзін пра аднаго і паважаюць адзін аднаго. Я ганаруся Эстоніяй".

Законам прадугледжаная магчымасць заключыць дамову аб сумесным жыцці, якая гарантуе зарэгістраваным сужыцелям права прымаць рашэнні датычна адзін аднаго і пры неабходнасці атрымліваць дапамогі і кампенсацыі. Гэтым парам забяспечаць магчымасць перайсці да шлюбу ў спрошчаным парадку.     

Дагэтуль краіны Усходняй Еўропы аднаполыя шлюбы не легалізоўвалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі