У Эстоніі пачаліся маштабныя двухтыднёвыя вучэнні NATO
У Эстоніі сёння пачаліся маштабныя двухтыднёвыя вучэнні NATO "Вясновы шторм-2017", перадае УНІАН.
Вучэнні пройдуць з 8 па 25 траўня на поўначы і паўночным усходзе краіны. У іх прымуць удзел каля 9 тысяч салавек. Больш за 2 тысяч з іх — замежнікі з такіх краінаў, як Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Літва, Латвія, Польшча, Канада, ЗША, Украіна, Нідэрланды, Фінляндыя, Грузія, Швецыя ды Іспанія.
NATO абвясціла, што ўмацоўвае сваю прысутнасць на ўсходзе Еўропы пасля расійскай анэксіі Крыма і пачатку вайны ў Данбасе. Сёлета падраздзяленні NATO на чале з Нямеччынай, Канадай і Вялікабрытаніяй будуць размешчаныя ў Літве, Латвіі ды Эстоніі.