У фінале футбольнага Кубка Беларусі сустрэнуцца "Шахцёр" і БАТЭ (відэа)
У сераду ў Мінску і Брэсце прайшлі паўфінальныя матчы.
У фінал футбольнага Кубка Беларусі выйшлі салігорскі "Шахцёр" і барысаўскі БАТЭ. Ён пройдзе на полі гомельскага стадыёна "Цэнтральны" 24 траўня.
Як паведамляла Еўрарадыё, 29 красавіка БАТЭ ў паўфінале на сталічным стадыёне "Трактар" выйграў у мінскага "Дынама" — 3:1(першы матч — 0:0). У другім матчы 1/2 фіналу "Шахцёр" у Брэсце перамог мясцовае "Дынама" — 2:1 (першы матч — 0:0). На 26-й хвіліне Арцём Старгародскі адкрыў лік, а на 45-й вызначыўся Васіль Кобін. Андрэй Шамрук на 81-й скарачае разрыў у ліку, але выратаваць гульню гаспадарам поля не ўдалося.
Фота: dynamo-brest.com