У Германіі спынілі грузавік, кіроўца-беларус якога быў п'яны і пад наркотыкамі

Траса ў Германіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Траса ў Германіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Германіі затрымалі 43-гадовага беларускага кіроўцу грузавіка. Здарэнне адбылося раніцай 8 красавіка на трасе каля горада Грайц у зямлі Цюрынгія.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, пра дзіўную фуру, якая "віляла" падчас руху і выязджала з праезнай часткі на абочыну, распавёў па тэлефоне відавочца-кіроўца легкавіка. Яе спынілі. Высветлілася, што ў мужчыны было 2,75 праміле алкаголя. Акрамя таго, праведзены тэст на наркотыкі даў станоўчы вынік.

Па факце стварэння небяспекі для дарожнага руху праводзіцца разбіральніцтва. Вядома, што ў двух месцах на трасе грузавік нанёс матэрыяльную шкоду на суму каля 2000 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі