У Глыбокім супрацоўнікі КДБ затрымалі Яраслава Берніковіча

Яраслава Берніковіча затрымалі сёння ў Глыбокім супрацоўнікі КДБ. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Нагадаем, намеснік кіраўніка Віцебскай абласной рады Партыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду” Берніковіч збіраецца балатавацца ў Палату прадстаўнікоў і з'яўляецца адным з лідэраў па сабраных подпісах. За тыдзень яго ініцыятыўная група сабрала іх каля 4 тысяч.

Сёння ў Глыбокае планаваў прыехаць кіраўнік аргкамітэту Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі