У Гомелі знайшлі кіроўцу, у пагоні за якім аўтамабіль ДАІ трапіў у аварыю

У Гомелі знайшлі кіроўцу, у пагоні за якім аўтамабіль ДАІ трапіў у аварыю

У Гомелі знайшлі кіроўцу, у пагоні за якім аўтамабіль ДАІ трапіў у аварыю. Парушальнік спрабаваў уцячы, але позна ўвечары яго ўсё ж злавілі, паведамляе gomel.today.

Інцыдэнт здарыўся пад вечар 17 кастрычніка на гомельскай аб’язной дарозе. Як высветлілася, за дзень да аварыі 43-гадовы мужчына выпіў 0,7 літра гарэлкі, а раніцай наступнага дня — паўлітра піва. У такім стане ён сеў за руль і паехаў на працу. Па абедзе ён яшчэ не працверазеў, але ўсё адно вырашыў ехаць.

Далей мужчына трапіў у аварыю і ўцёк з месца ДТЗ, бо не хацеў плаціць грошы за тое, што “падрапаў чужое аўто”. І пакуль парушальнік ездзіў па горадзе, за ім скіраваўся ў пагоню патруль ДАІ. Машына праваахоўнікаў у пэўны момант сутыкнулася з BMW, а потым — з ліхтарным слупом. Супрацоўнікі ДАІ пацярпелі, адзін з іх у лякарні ў цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі