У гомельскай краме невядомыя распылілі балончык з пярцовым газам

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар гомельскіх выратавальнікаў Руслан Габрылёў.



Габрылёў: "У раёне абеда нехта з наведвальнікаў распыліў былончык, як мяркуецца, з пярцовым газам. Людзі выйшлі, кашляючы. Нам пачалі ісці тэлефанаванні. Туды былі накіраваныя нашыя падраздзяленні. Па прыбыцці першага астатнія падраздзяленні былі павернутыя ў дарозе і адпраўленыя на месца дыслакацыі. Нічога страшнага — краму праветрылі, зараз яна працуе, здаецца, у нармальным рэжыме".


Па словах Габрылёва, міліцыя шукае зламысніка, але пакуль што вынікаў няма.



Фота — amurpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі